Славься, земли нашей светлое имя

30 лістапада 2017 года ў Інтэрнаце №3 Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта адбылася вечарына “Слаўся, зямлі нашай светлае імя”.

Вечарына была прысвечана нашай Радзіме – Беларусі. Менавіта студэнты факультэта іспанскай мовы прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. У рамках мерапрыемства прагучалі вершы класікаў беларускай літаратуры, прысвечаныя нашай краіне, а таксама, паэзія знакамітага дагестанскага паэта Рамсула Гамзатава, які быў зачараваны прыгажосцю беларускага краю ды шчырасцю i сумленнасцю народа Беларусі. На працягу двух гадзін удзельнікі вечарыны пускаліся ў скокі, разам з гасцямі спявалі на беларускай мове, гралі на музычных інструментах. Студэнты факультэта іспанскай мовы распавядалі пра рэгіёны Беларусі і пра свае родныя гарады і мястэчкі. Госці мерапрыемства мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца с гісторыяй і культурай беларускага краю, даведацца шмат новага і нават наведаць віртуальныя экскурсіі ў самыя цікавыя музеі Рэспублікі Беларусь. Заставалася толькі здзіўляцца колькі прыгажосці ёсць на нашай зямлі, колькі святаў цікавых у розных частках краіны яшчэ магчыма наведаць і колькі новага пабачыць. Вечар у добрай кампаніі праляцеў вельмі хутка, пакінуўшы пачуцці пяшчоты і любові да роднай зямлі.



Мероприятия

События

18 мая 2016